Турэцкія ўлады мусяць выканаць рашэнне Еўрапейскага суду па правах чалавека і неадкладна выпусціць на волю апазіцыйнага палітыка і пісьменніка Сэлахаціна Дэмірташа, які застаецца за кратамі, нягледзячы на пастанову Суду вызваліць яго яшчэ месяц таму. З такой заявай выступіў Міжнародны ПЭН.
Былы сустаршыня пракурдскай Дэмакратычнай партыі народаў (HDP) Сэлахацін Дэмірташ быў арыштаваны 4 лістапада 2016 года паводле сумнеўных абвінавачванняў у тэрарызме. З таго часу ён знаходзіцца ў дасудовым зняволенні, а ў чэрвені 2018 года быў высунуты кандыдытам у прэзідэнты. Яму пагражае да 142 гадоў турмы ў выпадку прызнання віны.
У няволі Сэлахацін Дэмірташ напісаў зборнік апавяданняў пад назвай “Seher” (“Досвітак”), які адразу зрабіўся бестсэлерам і быў перакладзены на некалькі моваў. У хуткім часе мусіць з’явіцца яго новая кніга.
20 лістапада Еўрапейскі суд па правах чалавека вынес пастанову, паводле якой неаднаразовае падаўжэнне тэрміну дасудовага зняволення Сэлахаціна Дэрміташа мела на мэце “здушэнне плюралізму і абмежаванне свабоды палітычных дэбатаў”. Упершыню ў турэцкай гісторыі Еўрапейскі суд прызнаў, што Турцыя парушыла артыкул 18 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і адначасова Артыкулам 5 (3) Канвенцыі (права быць неадкладна дастаўленым у суд), і заклікаў турэцкія ўлады “прыняць усе неабходныя захады для таго, каб спыніць дасудовае зняволенне [Сэлахаціна Дэрміташа]”.
“Турцыя як член Савету Еўропы мусіць паважаць міжнародныя абавязальніцтвы і цалкам выконваць рашэнні Еўрапейскага Суда па правах чалавека. Турэцкія ўлады мусяць тэрмінова вызваліць Сэлахаціна Дэрміташа з яго супрацьзаконнага дасудовага зняволення”, — заявіў Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭНа.
Больш падрабзяна пра сітуцыю са зняволеннем Сэлахаціна Дэрміташа чытайце на сайце Міжнароднага ПЭНа.