• Навiны
  • “І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу

“І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу

Апошняе абнаўленне: 6 снежня 2018
“І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу
30 лістапада, у межах “Перакладчыцкай майстэрні”, адбылася размова пра пераклад прозы Курта Вонэгута.

30 лістапада, у межах “Перакладчыцкай майстэрні”, адбылася размова пра пераклад прозы Курта Вонэгута.

Андрэй Захарэвіч пачаў працу над перастварэннем па-беларуску рамана “Маці Цемра” і прадставіў на суд прысутных яго першыя раздзелы. Гэта не першы вонэгутаўскі твор, што перакладаецца на беларускую. Колькі гадоў таму Павал Касцюкевіч выдаў раман “Бойня №5, або Крыжовы паход дзяцей”. І Андрэй Захарэвіч адзначае пэўную ролю свайго папярэдніка ў тым, што таксама заняўся перакладаннем.

“Ва ўсім вінаваты Павал Касцюкевіч, – кажа Андрэй. – Гэта ён пераклаў на беларускую “Бойню №5” і тым самым даў надзею, што будуць перакладзеныя і іншыя творы Вонэгута. Але гады ішлі – і я зразумеў, што калі я хачу ўбачыць любімыя раманы на беларускай, то давядзецца браць справу ў свае рукі. І пачаў, вядома ж, з майго любімага Mother Night”.

Ванэгутаўскі раман “Mother Night” напісаны ў 1961 годзе і прысвечаны Другой сусветнай вайне, феномену нацызму і халакосту, а таксама ролі шпіянажу ў гісторыі і псіхалогіі самога шпіёна. Раман, як і іншыя творы Вонэгута, уражвае сваёй манерай. З аднаго боку, як бы стрымана-безэмацыйнай, а з іншага – напоўненай забойчай іроніяй і чорным, “вісельным” гумарам.

Гэта і стварае выклік любому перакладчыку. Па-першае, не калькаваць ангельскі сінтаксіс, ствараючы празрыстыя для разумення канструкцыі, што імітуюць як бы спантанны вусны аповед, перасыпаны афарызмамі і нязмушанымі дыялогамі. Па-другое, кожнага разу распазнаваць аўтарскую іронію і спрабаваць мінімальнымі сродкамі, без перакладчыцкай “адсябеціны”, адтвараць яе па-беларуску.

“My name is Howard W. Campbell, Jr. I am an American by birth, a Nazi by reputation, and a nationless person by inclination”.

“Я Говард У. Кэмпбэл малодшы. Паводле нараджэння я амерыканец, паводле рэпутацыі – нацыст, а па натуры – чалавек без нацыянальнасці”.

“It is a curious typewriter Mr. Friedmann has given to me — and an appropriate typewriter, too. It is a typewriter that was obviously made in Germany during the Second World War. How can I tell? Quite simply, for it puts at finger tips a symbol that was never used on a typewriter before the Third German Reich, a symbol that will never be used on a typewriter again. The symbol is the twin lightning strokes used for the dreaded S.S. /…/”.
“Вельмі цікавую і адпаведную друкавальную машынку даў мне пан Фрыдман. Гэтую машынку відавочна зрабілі ў Германіі пад час Другой Сусветнай вайны. Адкуль я гэта ведаю? Усё проста: яна мае клавішу, якая ніколі не ўжывалася да Трэцяга Рэйху і не будзе ўжывацца ніколі пасля. Сімвал падвоенай маланкі, які належыць жахліваму S.S./…/”.

Адна з тэм, што раскрываецца ў рамане, – гэта тэма, з аднаго боку, хворай памяці, а з другога – чалавечага бяспамяцтва, што дазваляе нам бясконца паўтараць тыя самыя памылкі. Але выказваецца гэта не “ў лоб”, а, як заўсёды ў Вонэгута, з іранічнай дыстанцыі. Напрыклад, у першым раздзеле, праз дыялог апавядальніка са сваім турэмным вартаўніком, дзе кожны з суразмоўцаў мае свой “бэкграўнд”, што стварае пэўныя праблемы ў камунікацыі.

“’Solomon rebuilt the city,’ said Arnold, ‘but in 732 B.C. Tiglath-pileser the Third burned it down again.’
‘Who?’ I said.
‘Tiglath-pileser the Third’, said Arnold. ‘The Assyrian,’ he said, giving my memory a nudge.
‘Oh,’ I said. ‘That Tiglath-pileser.”You act as though you never heard of him,’ said Arnold.
‘I never have,’ I said. I shrugged humbly. ‘I guess that’s pretty terrible.’
‘Well — ‘ said Arnold, giving me a schoolmaster’s frown, ‘it seems to me he really is somebody everybody ought to know about. He was probably the most remarkable man the Assyrians ever produced.’
‘Oh,’ I said.
‘I’ll bring you a book about him, if you like,’ said Arnold.
‘That’s nice of you,’ I said. ‘Maybe I’ll get around to thinking about remarkable Assyrians later on. But right now my mind is pretty well occupied with remarkable Germans.’
‘Like who?’ he said.
‘Oh, I’ve been thinking a lot lately about my old boss, Paul Joseph Goebbels,’ I said.
Arnold looked at me blankly. ‘Who?’ he said”.

“- Саламон адбудаваў горад, – сказаў Арнольд – але ў 732 да н.э. яго зноўку спаліў Тыглат-пільэсэр Трэці.
– Хто? – спытаў я.
– Тыглат-пільэсэр Трэці, – сказаў Арнольд і даў падказку – асірыец.
– О, той самы Тыглат-пілесэр.
– Падобна, што вы ніколі пра яго не чулі, – сказаў Арнольд.
– Ніколі, – прысаромлена паціснуў плячыма я. – Гэта проста жахліва з майго боку.
– Ну, – Арнольд нахмурыўся як настаўнік, – мяркую, яго сапраўды , кожны мусіць ведаць. Верагодна, ён самы вялікі сын асірыйскай зямлі.
– О, – сказаў я.
– Хочаце, я прынясу вам пра яго кнігу, – прапанаваў Арнольд.
– Буду надзвычай вам удзячны! – адказаў я. – Магчыма, пазней я знайду час на вялікіх асірыйцаў. Але цяпер усе мае думкі занятыя выключна вялікімі немцамі.
– Якімі, напрыклад? – спытаў Арнольд.
– Напрыклад, апошнім часам я шмат думаў пра свайго былога начальніка, Паўля Ёзэфа Гебельса, – адказаў я.
– Пра каго? – не зразумеў Арнольд.

Такія камунікатыўныя праблемы паўстаюць увесь час , што робіць вечна актуальнай працу не толькі раманіста, але і перакладчыка. Кожнае новае пакаленне шукае спосабаў нанова прагаварыць, здавалася б, даўно вядомыя і само сабой зразумелыя рэчы. А перакладчыкі, як сказаў бы Вонэгут, – “даюць падказку”, выражаючы гэта сродкамі сваёй мовы і культуры.

“І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу

“І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу

“І даў падказку”: Вонэгут і яго “Mother Night” як праблема перакладу