Беларускі ПЭН-цэнтр пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашае на прагляд фільма “Працэс”, які адбудзецца 15 лістапада а 19:00 у Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (вул.Старавіленская 51). Уваход па запрашэннях, з сабой трэба мець пашпарт.
Паказ фільма адбудзецца ў межах Дня пісьменніка ў няволі, заснаванага Міжнародным ПЭНам 37 год таму.
Фільм “Працэс” рэжысёра Аскольда Курава прысвечаны справе ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якому прымусова надалі расійскае грамадзянства і ў жніўні 2015 году прысудзілі ў Расіі да 20 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі тэрарыстычнай супольнасці і тэрактах у анэксаваным Крыме: нібыта ён і яго саўдзельнікі рыхтавалі падрыў помніка Леніну ў Сімферопалі і падпалілі офісы «Рускай абшчыны Крыму» і партыі «Адзіная Расея». Сянцоў сцвярджаў, што ў турме яго катавалі. Па словах рэжысёра, гэта фільм “пра бязлітасную дзяржаўную машыну, пра гераізм і баязлівасць”.
Падчас прагляду фільма можна будзе падпісаць паштоўку Алегу, якая пазней будзе дасланая рэжысёру. Яна Ганчарова (ініцыятыва “Росузник”) распавядзе пра асаблівасці лістоў палітзняволеным – што і як варта і чаго не варта пісаць, каб пасланні траплялі да адрасатаў і сапраўды падтрымлівалі іх.
Уваход – па запрашэннях. Калі вы хацелі б патрапіць на паказ, калі ласка, дашліце заяўку на [email protected]
Падрабязней пра Дзень пісьменніка ў няволі чытайце тут.