Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар працягваюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, створаныя ў зьняволеньні ці пасьля і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, пэрыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2017-2018 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.
Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?
Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі да 10 сьнежня, міжнароднага Дня правоў чалавека.
Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас [email protected] і [email protected] да 1 сьнежня 2018.
Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасьць.
Прэмія Аляхновіча
У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» адной зь першых у сьвеце расказала сьвету пра савецкі ГУЛАГ.
Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».
Узнагарода: Дыплём і падарункі.
Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017).