Міжнародны ПЭН глыбока занепакоены здароўем і бяспекай Джамала Хашагі, вядомага саудаўскага пісьменніка, які знік 2 кастрычніка гэтага года пасля наведвання кансуляту Саўдаўскай Аравіі ў Стамбуле (Турцыя). Цягам шасці дзён няма ніякай афіцыйнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Хашагі.
“Знікненне Хашагі надзвычай трывожыць і моцна хвалюе яго сяброў і сям’ю. Саудаўская Аравія мусіць неадкладна зрабіць усё, каб раз’ясніць перамяшчэнне Хашагі ўнутры кансулята і раскрыць усю вядомую інфармацыю, датычную ягонага месцазнаходжання”, – заявіў Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭН-клубу.
Джамал Хашагі пакінуў Саудаўскую Аравію ў верасні 2017 года адразу пасля прыходу прынца Махамэда бін Салмана да ўлады, што суправаджалася жорсткім пераследам праваабаронцаў і журналістаў у краіне. З’ехаўшы з Саудаўскай Аравіі, Хашагі друкаваў крытычныя артыкулы пра “хвалю арыштаў” інтэлектуалаў і мірных актывістаў, што выказвалі меркаванні, адрозныя ад пазіцыі кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі.
Падрабязнасці справы чытайце на сайце Міжнароднага ПЭНа.