2 кастрычніка Суд Стамбула пацвердзіў законнасць суровага пажыццёвага зняволення для шасці турэцкіх падабаронных, трое з якіх журналісты і пісьменнікі: Ахмэт Алтан, Мэхмэт Алтан і Назлі Ілікак. У лютым 2018 яны былі прызнаныя вінаватымі ў “спробе антыканстытуцыйнага перавароту” паводле Турэцкага Крымінальна-выканаўчага кодэксу.
У адказ на гэтае рашэнне суду Стамбула Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭН-клубу, выступіў з заявай:
“ рашэнне пакінуць без зменаў пажыццёвае зняволенне для Ахмэта Алтана, Мэхмэта Алтана і Назлі Ілікак – якое дэманстратыўна адмаўляе выкананне пастановаў Канстытуцыйнага Суду Турцыі і Еўрапейскага суду па правах чалавека – гэта яшчэ адно сведчанне поўнага заняпаду вяршэнства права ў краіне. Міжнародная супольнасць мусіць дзейнічаць і павялічыць ціск на турэцкія ўлады, каб аднавіць правасуддзе”.
Больш падрабязна пра справу турэцкіх журналістаў і пісьменніў можна пачытаць на сайце Міжнароднага ПЭН-клубу.