• Навiны
  • Расія: Алег Сянцоў у крытычным стане

Расія: Алег Сянцоў у крытычным стане

Апошняе абнаўленне: 11 жніўня 2018
Расія: Алег Сянцоў у крытычным стане
Украінскі кінарэжысёр і пісьменнік Алег Сянцоў, які трымае галадоўку з 14 траўня 2018 года, як стала вядома, знаходзіцца ў крытычным стане. Паводле слоў яго адваката, які наведаў яго ў турме 7 жніўня 2018, Алег Сянцоў мае нізкі ўзровень гемаглабіну, вынікам чаго з’яўляецца анемія і запаволенае біццё сэрца.

Украінскі кінарэжысёр і пісьменнік Алег Сянцоў, які трымае галадоўку з 14 траўня 2018 года, як стала вядома, знаходзіцца ў крытычным стане. Паводле слоў яго адваката, які наведаў яго ў турме 7 жніўня 2018, Алег Сянцоў мае нізкі ўзровень гемаглабіну, вынікам чаго з’яўляецца анемія і запаволенае біццё сэрца, і страціў 30 кілаграмаў. Ён адмаўляецца ад пераводу ў грамадзянскую бальніцу, паколькі ад слабасці не можа стаяць, таксама ён сцвярджае, што медыцынскі персанал там раней ставіўся да яго непрыязна.

У лісце, перададзеным праз свайго адваката, які наведаў яго, Алег Сянцоў паведаміў сваёй стрыечнай сястры Наталлі Каплан несуцяшальную інфармацыю: што яму забаронены доступ да лістоў і што яго трымаюць у «інфармацыйным вакууме». Ён з прыкрасцю дадаў, што «канец блізкі». На цяперашні час яго трымаюць у папраўчай калоніі «Белы мядзведзь» Лабытнангі, у Сібіры, за тысячы кіламетраў ад яго дома ў Крыме, што надае паведамленням у яго падтрымку яшчэ больш важнае значэнне.

Алега Сянцова даставілі ў рэанімацыю 15 чэрвеня. Яго стан значна пагоршыўся праз праблемы з сэрцам і ныркамі. Паводле Наталлі Каплан, калі яна апошні раз наведвала яго 5 ліпеня 2018, ужо на той момант ён страціў 15 кілаграмаў і знаходзіўся пад кропельніцай з глюкозай. Міжнародны ПЭН патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

Калі ласка, дасылайце звароты:
• Патрабуючы ад расійскіх ўладаў вызваліць Алега Сянцова неадкладна;
• Заклікаючы расійскія улады паважаць правы чалавека ў дачыненні да Алега Сянцова, у тым ліку забараніць катаванні і бесчалавечнае або зневажальнае стаўленне, што датычна галадоўкі і яго права на медыцынскую дапамогу, гарантаваць, што з ім абыходзяцца ўвесь час гуманна і ён не церпіць ад пакаранняў за галадоўку;
• Патрабуючы ад расійскіх ўладаў паважаць правы зняволеных у дачыненні да Алега Сянцова і забяспечыць яму доступ да скіраваных яму лістоў.

Дасылайце звароты па наступных адрасах:

Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі
Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну
Вул. Іллінка, 23
103132 Масква
Расійская Федэрацыя

Генеральнаму пракурору Расійскай Федэрацыі
Юрыю Якаўлевічу Чайку
Генпракуратура
вул. В. Дзмітроўка, д.15a
125993 Масква ГСП-3
Расійская Федэрацыя

Дырэктару Федэральнай службы выканання пакаранняў Расійскай Федэрацыі
Генадзю Карніенку
Вул. Жытная 14,
119991 Масква, ГСП-1
Расійская Федэрацыя

Дасылайце копіі ў пасольства Расіі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.
Калі ласка, звяртайцеся ў Міністэрства замежных спраў вашай краіны і дыпламатычныя прадстаўніцтвы у Расіі, заклікаючы іх узнімаць абмеркаванне справы Алега Сянцова ў двухбаковых перамовах.

*** Калі ласка, дасылайце звароты тэрмінова. Звярайцеся з Міжнародным ПЭНам пры адпраўцы зваротаў пасля 9 верасня 2018. ***

Калі ласка, інфармуйце ПЭН пра любыя вашыя дзеянні і любыя адказы, якія вы атрымліваеце ў звязку са справай.

Тэлефонныя званкі

Мы заклікаем вас тэлефанаваць у пасольства Расіі ў вашай краіне з просьбай вызваліць Алега Сянцова.

Галоснасць

Сябры ПЭНа заахвочваюцца:
• Публікаваць артыкулы і аўтарскія калонкі у нацыянальных ці мясцовых медыях, прыцягваючы ўвагу да справы Алега Сянцова;
• Дзяліцца інфармацыяў пра Алега Сянцова і мерапрыемствах вашай кампаніі праз сацыяльныя сеткі з выкарыстаннем хэштэга #FreeSentsov
• Ладзіць грамадскія мерапрыемствы, прэс-канферэнцыі і дэманстрацыі;
• Папулярызаваць працу Алега Сянцова праз кінапаказы і чытанні.

Калі ласка, паведамляйце нам пра вашыя мерапрыемствы і дасылайце нам справаздачы, каб мы маглі падзяліцца імі з іншымі цэнтрамі.

Лісты падтрымкі

Мы заклікаем вас збіраць лісты падтрымкі і дасылаць іх на адрас [email protected]. Калі ласка, зрабіце гэта прынамсі да 20 жніўня.

Даведка

Найбольш вядомы сваім фільмам 2011 года “Гамер” Алег Сянцоў быў затрыманы чатыры гады таму, Расійскі ваенны суд прыгаварыў яго да 20 гадоў турэмнага зняволення 25 жніўня 2015 года па ілжывым абвінавачванні ў тэрарызме у выніку абуральна несправядлівага судебнага паседжання, азмрочанага звесткамі аб ужыванні катаванняў. Міжнародны ПЭН мяркуе, што Сянцоў быў зняволены за яго апазіцыйную пазіцыю да анексіі Крыма Расіяй.

Алег Сянцоў трымае галадоўку з 14 мая 2018 года. У заяве, перададзенай яго адвакатам, Алег Сянцоў абвясціў «бестэрміновую галадоўку» і паведаміў, што «адзінай умовай яе спынення з’яўляецца вызваленне ўсіх украінскіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

У Мінімальных стандартных правілах абыходжання са зняволенымі (правілах Мандэлы), прынятых Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, ясна сцвярджаецца, што зняволеным мусіць быць забяспечана магчымасць рэгулярна абменьвацца лістамі з сям’ёй і сябрамі. Паводле Расійскага заканадаўства, не існуе ніякіх абмежаванняў колькасці лістоў, якія могуць адпраўляць або атрымліваць зняволеныя, але перапіска мусіць весціся на рускай мове. Турэмныя ўлады абавязаны дастаўляць лісты з мінімальнай затрымкай. Уся перапіска правяраецца і прачытваецца.

ПЭН-цэнтры па ўсім свеце актыўна заклікаюць да неадкладнага вызвалення Алега Сянцова. Яны ўзнавілі намаганні з пачаткам яго галадоўкі, дасылаючы звароты да расійскіх уладаў, беручы удзел у пратэстах і мерапрыемствах салідарнасці, арганізацыючы кінапаказы, каардынуючы петыцыі, збіраючы лісты падтрымкі, і беручы ўдзел у акцыях у сацыяльных медыях https://pen-international.org/news/russia-take-action-for-oleg-sentsov-on-his-birthday , ды інш. Гэтаксама Міжнародны ПЭН меў гонар апублікаваць тры апавяданні Алега Сянцова на англійскай мове. Цяпер тэксты дасяжныя на арабскай і беларускай мовах.

Алег Сянцоў з’яўляецца пераможцам узнагароды ПЭНа 2017 года/Barbey Freedom to Write Award.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяжыцеся з Аўрэліяй Донда (Aurélia Dondo) у Міжнародным ПЭНе па адрасе Koops Mill, 162-164 Abbey Street, London, SE1 2AN. Тэл. у Вялікабрытаніі: +44 (0) 20 7405 0338 Факс: +44 (0) 20 7405 0339 электронная пошта: [email=Aurelia. [email protected]]Aurelia. [email protected][/email]