8 красавіка ў Культ. цэнтры “Корпус” адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі.
28 красавіка ў Культ. цэнтры “Корпус” адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9.
Уваход вольны.
Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі, а таксама іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.
Сёлета мастацкі спіс налічвае 22 пазіцыі, літаратурны – 38, з імі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.
Летась Прэмію Цёткі атрымалі Надзея Ясмінска за кнігу “Сем ружаў” і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.