Журы прэміі на сваім пасяджэнні разгледзела заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. У выніку быў складзены наступны спіс.
1. Амялішка, Міхась. Заблудныя: раман-успамін. Кн. 1-3. Мінск: Кнігазбор, 2009—2016.
2. Астапенка Анатоль. Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. Мінск, 2016; Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. Мінск: Харвест, 2015; Мікола Ермаловіч: Той, хто вярнуў нам гісторыю. Мінск: Харвест, 2015; Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. Мінск: Харвест, 2016. (чатыры выданні як адна пазіцыя).
3. Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.
4. Бахарэвіч, Альгерд. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016.
5. Белы Аляксей. Ад Грыўды да Гандвіка: эсэ-успаміны. Мінск: Ковчег, 2015.
6. Бяласін Яўген. Шчупакабра: Рыбацкія гісторыі. Брэст: Альтэрнатыва, 2016.
7. Горват, Андрусь. Радзіва “Прудок”. Дзённік. Мінск: “Медысонт”, 2016.
8. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады). / Укл., пераклад А.У. Бразгуноў . Мінск: Беларуская навука, 2016.
9. Запруднік Янка. Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959 гг. Мінск: Лімарыус, 2015.
10. Каліноўскі Валер. Пані Эльжбета: Гісторыя адной прыязьні. Смаленск: Інбелкульт, 2016.
11. Кеда, Альжбета. Пра тое, што люблю: кніга прозы. Мінск: Кнігазбор, 2016.
12. Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.
13. Крывальцэвіч Рая. Блізкі свет: Хатні слоўнік-успамін. Мінск: Тэхналогія, 2016.
14. Міхась Кукабака. Мінск, 2016.
15. Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016.
16. Несцярэнка Юры. Маё мястэчка ў часе і прасторы. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.
17. Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні. Укл. С. Шапрана. Смаленск: Інбелкульт, 2016.
18. Санько Валер. Карыды вогненныя іскры. Мінск: МАЭН, 2016.
19. Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. Мінск: Кнігазбор, 2016.
20. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016. – 392 с.
21. Тамковіч Аляксандр. Няскораны Міхаіл Марыніч. Гісторыя ў фота. 2015.
22. Тамковіч Аляксандр. Філасофія дабрыні: Ад катастрофы — да сада надзеі. Мінск: Медысонт, 2016.
23. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016.
24. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. – Мінск: Лімарыус, 2015.
25. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: Кніга пра Уладзіміра Някляева. – Мінск: Лімарыус, 2016.
26. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. – Мінск: Кнігазбор, 2016.
На конкурс прымаліся кнігі 2015—2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction) наступных жанраў:
– Мемуары, успаміны, дзённікі, эпісталярная спадчына (не толькі ўласныя, але і публікацыі чужых)
– Біяграфіі
– Травелогі (падарожныя нататкі)
– Дакументальная проза
У сярэдзіне сакавіка 2017 года будзе вызначаны і абвешчаны “доўгі спіс” прэміі з 15 пазіцый. “Кароткі спіс” прэміі стане вядомы на пачатку красавіка, ён будзе складацца з 7 пазіцый. Імёны трох пераможцаў будуць абвешчаны пры канцы красавіка 2017 года.