Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»

Апошняе абнаўленне: 7 лютага 2017
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 10 лютага.

Рэдакцыя «Дзеяслова» абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Паэзія
Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84
Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80
Міхась Скобла. Кансервацыя агню. Вершы. №84

Проза
Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. №80-81
Зараслава Камінская. Гульня словаў. Апавяданне. №83
Вінцэсь Мудроў. Марсіяне над вёскай. Апавяданне. №83

Дэбют
Даша Бялькевіч. Кветкі і цыгарэткі. Вершы. №80
Крысціна Бандурына. Гарадскія ланцужкі. Апавяданне. №83
Марыя Маляўка. Жывая рыба. Апавяданне. №81

Уганараванне адбудзецца 10 лютага па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова. Пачатак а 18:30.