
Прэзентуе кнігу "Сем ружаў", якая перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі.
Казачніца Надзея Ясмінска сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў “Кніжнай Шафе” (пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Прэзентуе кнігу “Сем ружаў”, якая перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі, а таксама раскажа пра іншыя свае творы ды творчыя планы. Прыходзьце 31 траўня а 18.00!
Прэмія Цёткі даецца за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. У гэтым годзе кніга “Сем ружаў” перамагла ў абедзвюх намінацыях. Больш падрабязна пра прэмію – на сайце ciotka.by.