Фундацыя “За вашу і нашу свабоду” і Інстытут кнігі абвяшчаюць конкурс на найлепшы пераклад паэзіі Вiславы Шымборскай на рускую, беларускую, украінскую мовы.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба перакласці 7-9 твораў з 31 прапанаваных журы і размешчаных на інтэрнэт-сайце Фундацыi zawolnosc.eu на адну з абраных вамі моў: рускую, беларускую, украінскую. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з Правіламі конкурсу.
Пераклады варта дасылаць да 31 кастрычніка 2015 года па электронным адрасе: [email protected].
Журы конкурсу: Адам Паморскі (Польшча, старшыня), Лявон Баршчэўскі (Беларусь), Ігар Бялоў (Расія), Аляксандр Бойчанка (Украіна), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Мікола Рабчук (Украіна), Ксенія Старасельская (Расія). Аўтары трох найлепшых перакладаў на кожную з моў будуць узнагароджаны грашовымі прызамі. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 1 снежня 2015 года на сайце Фундацыi. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў снежні 2015 года.
Сёлетні конкурс на найлепшы пераклад паэзіі Вiславы Шымборскай на рускую, беларускую, украінскую мовы трэці па лiку, які Фундацыя арганізуе ў супрацы з Інстытутам кнігі. Два папярэднія конкурсы былі прысвечаны паэзіі Часлава Мілаша (2011) і Тадэвуша Ружэвіча (2013). На першы і другі конкурс свае пераклады даслалі амаль 300 чалавек, людзі самых розных прафесій, сапраўдныя прыхiльнiкi польскай паэзіі. Сярод удзельнікаў конкурсаў былі паэты і перакладчыкі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны.
Партнёры: горад Вроцлаў, Фундацыя імя Вiславы Шымборскай, Польскі Інстытут у Маскве.
Падрабязнасці тут.