Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на круглы стол, прысвечаны пытанням арганізацыі і правядзення літаратурных прэміяў.
Удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытанні: як мусіць арганізоўвацца праца журы ў прэміяльны сезон, якія крытэры мусяць вызначаць выбар журы, ці ёсць адрозненні ў працы журы розных прэміяў. Асобнае месца будзе адведзенае ролі літаратурных крытыкаў, іх уплыву на прэміі, а таксама ўзаемадзеянню з арганізатарамі.
Нямецкім досведам падзеліцца літаратурны крытык і рэдактар аддзела літаратуры на радыё “Deutschlandradio Kultur” Ёрг Плат, які ў розны час уваходзіў у журы буйных літаратурных прэмій (Brücke-Berlin-Preis, нямецкая кніжная прэмія 2013 і інш).
Мадэратар круглага стала – літаратурны крытык Ганна Янкута.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Круглы стол адбудзецца 15 траўня 2015 года ў 13 гадзін ў Інстытуце імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25, корпус 3, паверх 4).