12 мая ў 18.30 на Арт-базе vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа) пройдзе чарговая імпрэза з серыі “Сустрэчы з Гедройцам”, што ладзяцца Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча.
На адведзіны ў Віцебск прыедуць Адам Глобус і Павал Касцюкевіч.
Адам Глобус – пісьменнік, мастак, выдавец. У 2013-м яго кніга “Сказы” была адзначаная ІІІ прэміяй, а сёлета Адам Глобус уваходзіць у склад журы “Гедройца”.
Павал Касцюкевіч – празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў “Душпастырскія спатканні для дачнікаў” і “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.
Вядзе вечарыну паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Уваход вольны!
Інфармацыя: (029) 894-05-17.