У праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара ў Вільні" змяніліся ўзроставыя абмежаванні.
У праграме змяніліся ўзроставыя абмежаванні, і цяпер на ўдзел у ёй могуць прэтэндаваць творцы да 35 гадоў.
Рэзідэнцыя працуе з 2014 года пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай (паэзія, проза, пераклады, крытыка і інш.).
Сярод папярэдніх удзельнікаў “Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні” — Андрэй Вылінскі, Андрэй Дудко, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Андруша Лазуткін, Маша Лаппо, Ганна Мананкова, Антон Рудак і Ціхан Чарнякевіч.
Для таго каб узяць удзел у “Рэзідэнцыі маладога літаратара”, трэба запоўніць анкету тут.