Спіс з 6 найлепшых кніг мінулага года можна паглядзець на сайце прэміі.
Цягам красавіка і першай паловы траўня пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг, што трапілі ў кароткі спіс, а на афіцыйным сайце прэміі з’явіцца па дзве рэцэнзіі на кожную кнігу са спісу.
Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў сярэдзіне траўня. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.