ЗАЯВА РАДЫ
БЕЛАРУСКАГА ПЭН-ЦЭНТРА
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра перапрашае за недарэчна ўжытае слова ў справаздачы, змешчанай на сайце нашай арганiзацыi. Ніякага пытання моўнай дыскрымінацыі на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтра не абмяркоўвалася і ніякай афiцыйнай заявы з гэтай нагоды не прымалася. Аўтару, якi гэты артыкул напісаў і выказаў у ім свой уласны погляд на сiтуацыю, такога слова ўжываць было не варта. Гэта бясспрэчны недагляд рэдактара сайта i адмiнiстрацыi. У далейшым справаздачы з агульных сходаў арганiзацыi будуць праглядацца ўсiмi сябрамi Рады.
Засноўваючы прэмію “Кніга году”, Беларускi ПЭН-цэнтр кіраваўся ідэяй аб’яднання беларускіх пісьменнікаў, незалежна ад іх мовы творчасці, ідэяй уключэння іх у адзіны літаратурны працэс. Выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што прыкрая памылка адцягнула грамадскую ўвагу ад сутнасці цікавага і перспектыўнага праекту, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды i абвiнавачваннi.
Уладзімер Арлоў,
Павел Анціпаў,
Андрэй Дынько,
Ігар Логвінаў,
Андрэй Хадановіч,
Юлія Цімафеева,
Ганна Янкута
г. Мінск,
19 cакавіка 2015 г.