Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцiў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, які сёлета прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцiў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, які сёлета прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў.
Журы конкурсу:
Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.
Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2015 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.
За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.