У праграме — прэзентацыя новых выданняў.
31 студзеня а 16-й гадзіне ў Палацы мастацтва адбудзецца вечарына памяці пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча (1927-1994).
У праграме — прэзентацыя новых выданняў:
“Выбранае” Мінск. Выдавецтва “Беларускі кнігазбор”;
“Каратели” Мінск. Выдавецтва “Попурри”. Ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча;
“Блокадная книга” Санкт-Пецярбург. Выдавецтва “Лениздат”;
“Khatyn”/ “Хатынская аповесць” Лондан. Выдавецтва “Glagoslav Publicаtions“.
Запрашаем 31 студзеня а 16-й гадзіне ў Палац мастацтва (вул Казлова, 3).