Цяпер дэбютныя кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад” можна падаць праз інтэрнэт.
Для гэтага трэба зайсці на старонку прэміі “Дэбют”, прайсці па спасылцы “Дадаць кнігу” і запоўніць заяўку. Нагадваем, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі.
Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню [email protected] альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218. Да заяўкі неабходна далучыць 2 асобнікі кнігі ў папяровым і асобнік у электронным варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 2 асобнікаў кнігі прымацца да ўдзелу ў конкурсе не будуць.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў (“Дзверы, замкнёныя на ключы”), Наталка Харытанюк (“Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”), Антон Францішак Брыль (“Не ўпаў жолуд”), Віктар Марціновіч (“Сцюдзёны вырай”), Андрэй Адамовіч (“Дзень паэзіі смерці дзень”), Юлія Шарова (“Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”), Ганна Янкута (пераклад “Каляднага харала” Чарлза Дыкенса), Уладзь Лянкевіч (“70% вады”), Кацярына Оаро (“Сарочае радыё”), Кацярына Маціеўская (пераклад “Саламеі” Оскара Ўайлда) і інш.