Ці ведаеце вы сябраў ПЭНа, якіх абмінула перарэгістрацыя?
Шаноўнае спадарства!
Не так даўно Беларускі ПЭН-цэнтр праводзіў перарэгістрацыю сваіх сябраў, а цяпер мы рыхтуем пасведчанні новага ўзору.
Аднак апынулася, што, нягледзячы на публікацыю навінаў, рассылкі ды абзвоны, не ўсе нашы сябры ведалі пра перарэгістрацыю. Калі вы знаёмыя з такімі людзьмі, калі ласка, папрасіце іх звязацца з намі па гарадскім тэлефоне 375 17 284 88 34, мабільным +375 29 55 222 51 ці электроннай пошце [email protected], або перадайце іх кантакты нам.
Шчыра дзякуем за дапамогу!