Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля “Вікторыя” (пр. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:
1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.
2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.
3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.
4. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.
5. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.
6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.
Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Вроцлаве (Польшча), другое — стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.
Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на афіцыйным сайце прэміі www.gedroyc.by.