
13 траўня ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца ўручэнне прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.
13 траўня ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” (пр.Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўручэнне прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Арганізатар мерапрыемства — Беларускі ПЭН-цэнтр.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і мас-медыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Уручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.