Людзі Слова ў няволі (30)
Пошук

Ірына Хадарэнка і Наста Манцэвіч — на сайце Lyrikline


На сайце Lyrikline, дзе можна паслухаць сучасную паэзію на многіх мовах свету, з’явіліся вершы Ірыны Хадарэнкі і Насты Манцэвіч.

На сайце Lyrikline, дзе можна паслухаць сучасную паэзію на многіх мовах свету, з’явіліся вершы беларускіх паэтаў Ірыны Хадарэнкі і Насты Манцэвіч.

Вершы Ірыны Хадарэнкі можна прачытаць у арыгінале, нямецкім, польскім і рускім перакладах, вершы Насты Манцэвіч — у арыгінале, літоўскім і ўкраінскім перакладах.

Таксама на сайце Lyrikline можна пачытаць і паслухаць вершы Уладзіміра Арлова, Веры Бурлак, Андрэя Хадановіча, Марыі Мартысевіч, Вальжыны Морт, Алеся Разанава, Віктара Жыбуля і іншых. Спіс усіх беларускіх аўтараў на сайце можна знайсці тут.