• Навiны
  • Уручаная прэмія “Дэбют”

Уручаная прэмія “Дэбют”

Апошняе абнаўленне: 13 сакавіка 2014
Уручаная прэмія “Дэбют”
Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Сярж Мядзведзеў.

Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў.

Прэмія “Дэбют” — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Сёлета яна ўручаецца ў чацверты раз за творы, напісаныя аўтарамі ва ўзросце да 35 гадоў.

Лаўрэаты прэміі за 2014 год:

Проза

Кацярына Оаро за кнігу “Сарочае радыё” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Паэзія

Уладзь Лянкевіч за кнігу “70% вады” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Пераклад

Кацярына Маціеўская за п’есу Оскара Ўайлда “Саламея” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыі “Кнігарня пісьменніка” і “PostScriptum”, пераклад з французскай) і Сярж Мядзведзеў за кнігу Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” (Мінск: “Логвінаў”, 2013, пераклад з ангельскай)

Спецпрэмію за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі атрымаў Дзмітры Дзмітрыеў за кнігу “Ліра спіралі”.

Раней лаўрэатамі прэміі рабіліся Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і інш.