• Навiны
  • Рэзалюцыя Агульнага Сходу Польскага ПЭН-клуба

Рэзалюцыя Агульнага Сходу Польскага ПЭН-клуба

Апошняе абнаўленне: 4 сакавіка 2014
Рэзалюцыя Агульнага Сходу Польскага ПЭН-клуба
Польскі ПЭН-клуб выказвае найглыбейшы пратэст супраць узброенага нападу Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны.

Польскі ПЭН-клуб выказвае найглыбейшы пратэст супраць узброенага нападу Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны.

Мы перасцерагаем грамадскую думку пра характар і маштаб цяперашніх падзеяў.

Падтрымліваем пазіцыю ўладаў Рэспублікі Польшчы, якія мэтай агрэсіі бачаць звяржэнне цяперашняга міжнароднага ладу. Гэты лад абапіраецца на Статут ААН, Міжнародныя пакты правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, дамовы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і ўсю сістэму юрыдычных пагадненняў і канвенцыяў, што рэгулююць стасункі паміж дзяржавамі.

Пратэстуем супраць правакацыйнай, дэманстратыўна ілжывай ваеннай прапаганды ў масавых маштабах, якая вядзецца для таго, каб засланіць дзеянні і намеры агрэсара.

Выказваем салідарнасць з украінцамі, што абараняюць незалежнасць і цэласнасць сваёй краіны.

У імя прынцыпаў, замацаваных у Хартыі Міжнароднага ПЭН-клуба, “сябры ПЭН-клуба мусяць заўсёды выкарыстоўваць свой уплыў дзеля ўмацавання ўзаемнага разумення і павагі паміж нацыямі, усімі сіламі змагацца супраць расавай, нацыянальнай і класавай варожасці і адстойваць агульначалавечыя ідэалы міру на зямлі. […] Сябры ПЭН-клуба абавязаныя змагацца з такімі негатыўнымі праявамі свабоднага друку, як хлуслівасць, наўмысная фальсіфікацыя, скажэнне інфармацыі дзеля палітычных і прыватных мэтаў”.

Варшава,
3 сакавіка 2014 года