• Навiны
  • Арганізатары абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2014

Арганізатары абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2014

Апошняе абнаўленне: 30 снежня 2013
Арганізатары абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2014
Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 года.

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 года.

Высоўваць кнігі могуць:
— выдавецтвы;
— сакратар прэміі;
— члены журы;
— пераможцы папярэдніх конкурсаў.
Іншыя асобы ці арганізацыі могуць падаваць прапановы па заяўках у сакратарыят.

Заяўкі прымаюцца праз сайт прэміі www.gedroyc.by. Калі няма магчымасці падаць кнігу праз сайт, заяўку можна даслаць на адрас:
— паштовы: 220050, Мінск, п/с 218;
— электронны: [email protected]

Кнігі прымаюцца да 31 студзеня 2014 года.

Сёлета ва ўмовы прэміі ўнесеныя наступныя значныя змены:
— аўтар, які атрымаў галоўную прэмію (І месца), не можа ўдзельнічаць у наступных прэміяльных сезонах;
— перыяд прэміі для зручнасці журы павялічаны да паўгода.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Палажэнні аб Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Узнагароды:
I месца: чэк на суму, якую кожны год вызначае “Ідэя Банк”;
II месца: пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя);
ІІІ месца: творчая стыпендыя ва Вроцлаве (Польшча).

Склад журы будзе абвешчаны ў сярэдзіне студзеня.

Сакратар прэміі Уладзь Лянкевіч адкажа на ўсе вашыя пытанні па тэлефоне (+375 29) 567 18 92.