
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла на восеньскай сесіі ў Страсбургу.
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла на восеньскай сесіі ў Страсбургу.
Мэта прэміі Вацлава Гавэла — заахвочваньне выбітных дзеячаў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.
Іншымі кандыдатамі на прэмію былі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Сетка абароны правоў (Кітай).
Прэмію ўручаюць штогод.
Памер узнагароды — 60 тысяч еўра.
За апошні час Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі, атрымаў некалькі ўзнагародаў:
— узнагароду імя Пэтры Келі;
— узнагароду Леха Валенсы;
— прэмію партала «Хартыя’97» за выбітныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.