• Навiны
  • Уладзіміру Арлову — 60 гадоў

Уладзіміру Арлову — 60 гадоў

Апошняе абнаўленне: 25 жніўня 2013
Уладзіміру Арлову — 60 гадоў
Сябры і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуюць пісьменніка, гісторыка і публіцыста Уладзіміра Арлова з юбілеем і зычаць яму далейшага творчага плёну, дабрабыту, натхнення і моцнага здароўя.

Сябры і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуюць пісьменніка, гісторыка і публіцыста Уладзіміра Арлова з юбілеем і зычаць яму далейшага творчага плёну, дабрабыту, натхнення і моцнага здароўя.

Уладзімір Арлоў, адзін з найстарэйшых сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра, актыўна ўдзельнічае ў жыцці арганізацыі і уваходзіць у Раду ПЭН-цэнтра.

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх — “Адкуль наш род”, “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Ордэн Белай Мышы”, “Паром праз Ла-Манш”, “Пакуль ляціць страла”, “Свецяцца вокны ды нікога за імі”, “Краіна Беларусь” ды іншыя. Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў свету.

Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, “Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў і міжнароднай прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды”.

Афіцыйны сайт Уладзіміра Арлова

Творы Уладзіміра Арлова на Беларускім літаратурным радыё

Матэрыялы, прысвечаныя юбілею пісьменніка, на іншых сайтах:

Уладзіміру Арлову — 60! Віншуем!

Уладзімір Арлоў: вялікі пісьменнік малой літаратуры

Правілы жыцця Уладзіміра Арлова: пра жанчын, мужчын, вучняў і страхі