На Беларускім літаратурным радыё пашырылася падборка твораў Анкі Упалы. Цяпер там можна прачытаць тэксты “Падземнае царства і Царыца-Вавёрыца“, “Уклясыкі: Як Колас і Купала бралі Смаленкс“, “Дэтэктыў Вавёрчык“, “Прусачыная вайна” і “Магілёўская амбасада“.
Анка Упала
Празаік. Нарадзілася 14.03.1981 г. у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 2007 г. перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У 2009 г. выйшла ў фінал літаратурнага конкурса імя Карласа Шэрмана для маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам. Апавяданні друкаваліся ў часопісе “Тэксты”, пераклад апавядання Руала Дала “Скура” — у газеце “Літаратурная Беларусь”, часопісе “Дзеяслоў”. Першая кніга Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” выйшла ў 2012 годзе.
Старонка Анкі Упалы на Беларускім літаратурным радыё.