Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Новую кнігу Віялеты Пачкоўскай прэзентуюць 28 траўня

28 траўня (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

“Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч,
Павел Анціпаў,
Уладзь Лянкевіч,
Андрэй Пакроўскі,
Віялета Пачкоўская,
Юлія Цімафеева,
Юля Арцёмава.

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.