• Навiны
  • Вакансія! Беларускі ПЭН шукае адмыслоўца ці адмыслоўцу ў SMM

Вакансія! Беларускі ПЭН шукае адмыслоўца ці адмыслоўцу ў SMM

Апошняе абнаўленне: 16 лістапада 2026
Вакансія! Беларускі ПЭН шукае адмыслоўца ці адмыслоўцу ў SMM

Вакансія! Беларускі ПЭН шукае адмыслоўца ці адмыслоўцу ў SMM

Пачытаць пра Беларускі ПЭН можна тут.

Мы працуем з Варшавы, вядзём дзейнасць у двух кірунках: творчы (літаратурныя прэміі, перакладчыцкая майстэрня, творчыя івэнты) і праваабарончы (маніторынг, аналітычныя справаздачы, адвакацыя).

Увага: 27 лютага 2026 года КДБ Беларусі прыняў рашэнне аб прызнанні Беларускага ПЭНа «экстрэмісцкім фарміраваннем». 

Чаго мы чакаем ад вас:

– добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;

– гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;

– разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;

– разуменне сучаснага медыйнага поля і кантакты ў беларускіх незалежных СМІ будуць істотным плюсам;

– высокі ўзровень адказнасці, ініцыятыўнасці, гатоўнасць працы ў камандзе;

– досвед працы з сацсеткамі: Facebook, Instagram, Telegram, YouTube;

– досвед працы з графічнымі рэдактарамі Canva pro і іншымі;

– досвед працы з рэкламным кабінетам Meta і разуменне наладак таргетавання рэкламы;

– уменне дамаўляцца з іншымі арганізацыямі/паблікамі/каналамі на крос-публікацыі;

– навыкі працы ў Word Press і MailChimp, а таксама ў простым відэамантажы будуць плюсам;

– гатоўнасць да паездак (пры неабходнасці);

– валоданне польскай і англійскай мовай вітаецца.

Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час. Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе глыбока ўнікнуць у дзейнасць арганізацыі, а нашая мара – каб вы засталіся з намі надоўга.

Абавязкі:

– Вядзенне сайта (WordPress) і сацсетак Беларускага ПЭНа (Facebook, Instagram, Telegram).

– Камунікацыя з медыя, прадстаўленне ім інфармацыі для размяшчэння.

– Стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне.

– Распрацоўка кантэнт-плана.

– Распрацоўка суправаджальных візуальных матэрыялаў.

– Шчыльная супраца з камандай.

– Удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі арганізацыі.

– Удзел у арганізацыі творчых імпрэз з пункту гледжання камунікацыі.

– Іншыя даручэнні кіраўніцтва ў камунікацыйным кірунку.

Мы абяцаем: 

– незвычайныя праекты;

– творчы калектыў;

– цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).

Умовы:

Праца на поўны працоўны дзень. 

Увядзенне і прыём спраў – пачатак студзеня 2027-га.

Месца: Варшава (праца ў офісе, але пры неабходнасці можна пару дзён на тыдзень працаваць дыстанцыйна).

На пачатку працы заробак складзе 1200 еўра брута з магчымасцю росту ў залежнасці ад кампетэнцый і бягучых праектаў.

Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 30.11.2026.

Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў снежні.