На міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве пройдзе аўтарская сустрэча з Алесем Бяляцкім, прысвечаная кнізе «Алесь», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты».
Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі, праваабаронца, пісьменнік, былы палітзняволены і сябра Беларускага ПЭНа.
Размова будзе прысвечаная яго жыццёваму шляху, дзейнасці дзеля свабоды і правоў чалавека, а таксама значэнню літаратуры як сведчання ў часы гвалту і рэпрэсій.
Запрашаем!
Калі: 29 траўня, 14:00
Дзе: Варшава, Нацыянальны стадыён (PGE Narodowy), галоўная сцэна
Для наведвання кірмашу неабходна набыць квіток.
Партнёры сустрэчы: Беларускі ПЭН, выдавецтва «Полацкія Лабірынты», Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Інстытут беларускай кнігі.