Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатарм Алесем Бяляцкім у Вільні

Апошняе абнаўленне: 17 красавіка 2026
Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатарм Алесем Бяляцкім у Вільні

Запрашаем на сустрэчу з праваабаронцам, кіраўніком «Вясны» і нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у сталіцы Літвы.

25 красавіка (субота)
18:30
Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25), Вільня

Гэта рэдкая магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з чалавекам, які дзесяцігоддзямі адстойвае правы чалавека, праўду і справядлівасць. Алесь Бяляцкі – адзін з тых, чый досвед і голас сталі сімвалам барацьбы за годнасць і свабоду: за сваю праваабарончую дзейнасць ён правёў у зняволенні агулам больш за 7,5 гадоў, але працягвае сваю працу і сёння.

Падчас сустрэчы можна будзе задаць пытанні, а пасля набыць кнігу Алеся і атрымаць аўтограф.

Уваход вольны. Запрашаем!