• Навiны
  • Ілья Барыскевіч (вызвалены 21 сакавіка 2026 года)

Ілья Барыскевіч (вызвалены 21 сакавіка 2026 года)

Апошняе абнаўленне: 21 сакавіка 2026
Ілья Барыскевіч (вызвалены 21 сакавіка 2026 года)
Фота: з фэйсбук-старонкі Барыскевіча
Рэдактар «Вікіпедыі» пад нікам Kazimier Lachnovič.
Палітычны пераслед:

13 лістапада ў Мінску вынесены прысуд паводле крымінальнай справы на падставе арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). 

Прысуд – 2 гады пазбаўлення волі і штраф 300 базавых велічынь (12,6 тысячы рублёў = 3695 долараў).

Паводле версіі пракуратуры, з 2020 па 2025 год ён «размясціў у свабодным доступе на інтэрнэт-рэсурсе “Вікіпедыя” 25 тэкставых паведамленняў, якія змяшчаюць заведама непраўдзівыя звесткі, у тым ліку пра гістарычныя факты і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, выбары прэзідэнта і праведзеныя рэспубліканскія рэферэндумы, дзейнасць дзяржаўных органаў улады і ваенізаваных арганізацый, прававое становішча грамадзян».

Вызвалены 21 сакавіка 2026 года.