Юлія Чарняўская

Апошняе абнаўленне: 9 жніўня 2025

Юлія Чарняўская – культуролаг, драматург, пісьменніца, блогерка. 

Кандыдат навук, у 1996–2020 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Кіравала літаратурным клубам «GRAPHO», мела аўтарскія культуралагічныя відэацыклы «Круги на воде», «Артефакт с Юлией Чернявской», «Советская Атлантида с Юлией Чернявской», «Без ответов». Мае больш за 200 навуковых артыкулаў і шэраг навуковых кніг. 

Лаўрэатка Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2013) за п’есу «Буковки (Одноклассники)».

18 траўня 2021 года была затрымана ў Мінску паводле крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Падчас кватэрнага ператрусу Юліі Чарняўскай стала кепска, больш за суткі было невядомае яе месцазнаходжання, пазней з’явілася інфармацыя, што яе пад канвоем адвезлі ў бальніцу, а пасля змясцілі пад хатні арышт.

25 траўня 2021 года прызнана палітзняволенай. 

13 студзеня 2022 Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання, яна выйшла з-пад хатняга арышту.

Творчасць

П’есы:

«Ліфт» http://dramacenter.org/upload/information_system_25/2/1/1/item_211/information_items_property_501.pdf 

«Сирожа» http://dramacenter.org/upload/information_system_25/2/1/1/item_211/information_items_property_502.pdf 

«Синдром Медеи» http://dramacenter.org/upload/information_system_25/2/1/1/item_211/information_items_property_525.pdf 

«Четвертая сторона треугольника» http://dramacenter.org/upload/information_system_25/2/1/1/item_211/information_items_property_503.pdf 

«Буковки» http://dramacenter.org/upload/information_system_25/2/1/1/item_211/information_items_property_498.pdf 

Проза

Раман «Мальчик с собакой»

Паэзія

Зборнік вершаў «Мир о тебе»

Навуковыя даследаванні: 

Хрэстаматыя «Психология национальной нетерпимости» (1998); «Народная культура и национальные традиции» (2000); «Этнические основания культуры» (2001, у суаўтарстве); «Введение в культурно-философскую антропологию» (2003); «Личность и культура» (2003); «Белорус: штрихи к автопортрету» (2006); «Белорусы: от “тутэйшых” к нации» (2010); «Этническая культурология: концепты, подходы, гипотезы» (2010).