
21 траўня 2025 года: Журналісты Хамза Каан і Мехмет Учар утрымліваюцца пад вартай з 26 лістапада 2024 года на сфабрыкаваных падставах, звязаных з тэрарызмам, за сваю журналісцкую дзейнасць. Іх справы будуць разглядацца асобна 3 і 8 ліпеня адпаведна. Абодвум пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі ў выпадку прызнання вінаватымі.
PEN International мяркуе, што Каан і Учар сталі мішэнню выключна за мірную рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў, і заклікае да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Усе абвінавачанні супраць іх павінны быць знятыя.
ЗАКЛІК ДА ДЗЕЯННЯЎ:
Калі ласка, дашліце звароты да ўладаў Турцыі з наступнымі патрабаваннямі:
-
Заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Хамзы Каана і Мехмета Учара, а таксама да спынення ўсіх абвінавачанняў супраць іх;
-
Заклікаем спыніць пераслед і ўтрыманне пад вартай пісьменнікаў і журналістаў выключна за змест іх публікацый і вызваліць усіх, хто зняволены за карыстанне правам на свабоду меркаванняў і іх выказвання.
Звароты дасылайце на адрас:
Імя: Yılmaz Tunç
Пасада: Міністр юстыцыі
Адрас: Ministry of Justice, Adalet Bakanlığı, 06659 Kizilay, Ankara, Türkiye
Электронная пошта: [email protected]
Таксама дашліце копіі зваротаў у Пасольства Турцыі у вашай краіне. Спіс пасольстваў можна знайсці тут:
https://cd.mfa.gov.tr/mission/mission-list?clickedId=3
Звярніцеся таксама ў Міністэрства замежных спраў вашай краіны і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Турцыі з заклікам падняць справу Каана і Учара ў двухбаковых перамовах.
Калі ласка, дасылайце звароты неадкладна. У выпадку, калі вы дасылаеце звароты пасля 21 ліпеня 2025 года, праверце актуальнасць інфармацыі з PEN International.
Просім паведамляць PEN International пра любыя дзеянні, якія вы здзяйсняеце, і пра атрыманыя адказы. Паведамленні можна дасылаць Аўрэлі Дондо, кіраўніцы рэгіёна Еўропа і Цэнтральная Азія: [email protected]
АСВЯТЛЕННЕ Ў СМІ
Чальцы PEN заклікаюцца:
-
Публікаваць артыкулы і аналітычныя тэксты у нацыянальных або мясцовых СМІ, прысвечаныя справе Хамзы Каана і Мехмета Учара і сітуацыі са свабодай выказвання ў Турцыі;
-
Распаўсюджваць інфармацыю пра Каана і Учара, а таксама пра свае кампанійныя дзеянні ў сацыяльных сетках.
Калі ласка, інфармуйце нас пра ўсе вашыя ініцыятывы.
САЛІДАРНАСЦЬ
Салідарнасць — ключавы кампанент нашай кампаніі.
Калі ласка, дашліце лісты салідарнасці па наступным адрасе:
Hamza Kaan і Mehmet Üçar
Eskişehir L Tipi Kapalı Ceza İnfaz Kurumu
Akpınar
26004 Odunpazarı / Eskişehir
Türkiye
Разгледзьце магчымасць даслаць Хамзе Каану і Мехмету Учару кнігі, часопісы, малюнкі і паштоўкі. Калі ласка, не выкарыстоўвайце палітычныя сімвалы і не дасылайце палітычны змест.
Даведацца больш і прачытаць заяву PEN International можна тут.