Заява Дома правоў чалавека ў Тбілісі і яго арганізацый-чальцоў

Апошняе абнаўленне: 26 сакавіка 2025
Заява Дома правоў чалавека ў Тбілісі і яго арганізацый-чальцоў

Беларускі ПЭН выказвае салідарнасць з Домам Правоў Чалавека ў Тбілісі.

Заява Дома правоў чалавека ў Тбілісі і яго арганізацый-чальцоў адносна блакавання рахункаў Дома правоў чалавека ў Тбілісі і распачатага расследавання Генеральнай пракуратурай «Грузінскай мары»

Мы рэагуем на расследаванне, распачатае Генеральнай пракуратурай «Грузінскай мары», у межах якога былі заблакаваныя банкаўскія рахункі некалькіх арганізацый і фондаў, у тым ліку рахункі Дома правоў чалавека ў Тбілісі (HRHT).

Учора мы атрымалі рашэнне Гарадскога суда па гэтай справе. На нашу думку, як расследаванне, распачатае пракуратурай, так і рашэнне аб блакаванні рахункаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі і незаконнымі. Гэта чарговая мэтанакіраваная атака нелегітымнага рэжыму «Грузінскай мары» на праваабарончыя арганізацыі і абаронцаў правоў чалавека, якая выразна накіраваная на далейшае абмежаванне праваабарончай дзейнасці ў краіне. Мы разглядаем аплату штрафаў праваабарончай арганізацыяй як праяву салідарнасці. Салідарнасць і абарона людзей ад галечы — гэта неад’емныя часткі грузінскай культуры і традыцыі.

Дом правоў чалавека ў Тбілісі пачаў збіраць ахвяраванні для падтрымкі людзей, аштрафаваных у межах адміністрацыйных працэдураў падчас мірных пратэстаў, і для аплаты іх штрафаў пасля ініцыятывы так званага «расійскага закона».

Рахункі арганізацыі, якія былі заблакаваныя па запыце пракуратуры Грузіі, утрымлівалі як ахвяраванні, сабраныя для аплаты штрафаў за асобаў, так і гранты, перададзеныя міжнароднымі донарамі на іншыя запланаваныя праваабарончыя дзейнасці арганізацыі. У выніку і іншыя атрымальнікі дапамогі ад нашай арганізацыі больш не змогуць мець доступ да жыццёва неабходных паслуг.

Мы заклікаем адпаведныя органы неадкладна прыняць меры:

Да пракуратуры: неадкладна спыніць расследаванне і зняць блакаванне рахункаў арганізацыі, каб мы маглі працягваць нашу праваабарончую дзейнасць без перашкод.

Да Апеляцыйнага суда: перагледзець і адмяніць незаконнае і неабгрунтаванае рашэнне Гарадскога суда.

Цалкам заяву (па-англійску) чытайце тут.