
Гэта нарэшце адбудзецца! Пасля шэрагу анлайн-заняткаў мы вяртаемся ў рэальны свет і сустракаемся афлайн! Калі вы перакладчык/перакладчыца або захапляецеся мастацкім перакладам, гэтая падзея – дакладна для вас!
Калі: 5 красавіка (субота)
Дзе: Варшава (час і месца абвесцім неўзабаве)
Мова сустрэчы: польская
Чаму нельга прапусціць?
- Жывая дыскусія, абмен досведам і натхненнем.
- Шанц пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, пабачыцца са знаёмымі.
- Новыя кантакты і магчымасці супрацы!
Хто вядзе сустрэчу?
Андрэй Хадановіч – беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэміі імя Карласа Шэрмана (2017), паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (2020) ды польскай прэміі Ежы Гедройця (газета «Rzeczpospolita»).
Госця – Юстына Чэхоўска (Польшча) – польская перакладчыца, лаўрэатка ўзнагароды імя Віславы Шымборскай (2018), узнагароды Шведскай акадэміі для перакладчыкаў (2023).
Разам мы пагаворым пра актуальныя пытанні мастацкага перакладу, абмяркуем новыя тэндэнцыі, выклікі і адметнасці прафесіі. І, вядома, гэта выдатная магчымасць завязаць новыя знаёмствы і падзяліцца досведам!
Хочаце далучыцца?
Удзел бясплатны, але патрэбная абавязковая рэгістрацыя!
Запоўніце, калі ласка, гугл-форму.
Для каго?
- Перакладчыкі і перакладчыцы ўсіх узроўняў – ад пачаткоўцаў да экспертаў.
- Кнігалюбы і кнігалюбкі, што цікавяцца перакладам.
- Усе, хто гатовы дабрацца да Варшавы.
Гэта будзе ярка, натхняльна і карысна. Не прапусціце першую афлайн-сустрэчу «Перакладчыцкай майстэрні» пасля вялікага перапынку!
Развівайце Перакладчыцкую майстэрню разам з намі! Мы зрабілі адмысловы лот на Патрэоне.