Нарадзіўся 18 ліпеня 1988 года.
Журналіст, філосаф паводле адукацыі, суаўтар дакументальнай кнігі «Беларускі Данбас» (К. Андреева, И. Ильяш. Белорусский Донбасс. 2020. ISBN: 978-966-03-9020-1), напісанай разам з жонкай Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай), якая з 2020 года знаходзіцца ў зняволенні паводле палітычна матываванай справы.
У 2021 годзе кнігу прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай».
У кнізе «Беларускі Данбас» сабраны гісторыі грамадзян Беларусі, якія ваявалі як на баку Украіны, так і на баку расійскіх акупацыйных войскаў.
У лістападзе 2020 года Ігара Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «ўдзел у пікетаванні».
У ліпені 2021 года арыштоўвалі на 15 сутак падчас масавых ператрусаў і затрыманняў незалежных журналістаў.
22 кастрычніка 2024 года стала вядома, што Ігара Ільяша затрымалі ў Мінску. На кадрах уварвання ў кватэру відаць, што затрымлівалі яго чацвёра байцоў атрада спецыяльнага прызначэння МУС «Беркут».
22 кастрычніка тэлеграм-канал, звязаны са спецслужбамі, апублікаваў відэа з Ігарам Ільяшом. У анонсе відэа аўтары рэсурсу пішуць: «Шляхам жонкі. Гэты польскі журналіст-шпіён разам з жонкай займаўся спрыяннем экстрэмісцкім фарміраванням і зборам звестак для замежных выведак. Хаўрусніца ўжо даўно сядзіць за экстрэмізм і здраду дзяржаве, а муж дагэтуль быў на волі, бо яго дзейнасць старанна дакументавалася. Выпраўляем гэту абуральную несправядлівасць».
30 кастрычніка 2024 года стала вядома, што Ігара Ільяша перавялі ў следчы ізалятар у Калядзічах. З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне.
22 лістапада 2024 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Ігара Ільяша палітзняволеным.
Адрас для лістоў: Ігару Уладзіміравічу Ільяшу, СІЗА № 1, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016.