Дзяніс Івашын

Апошняе абнаўленне: 20 лістапада 2024
Дзяніс Івашын
Журналіст, блогер, паэт.
Палітычны пераслед:

Затрыманы 12 сакавіка 2021 года.

24 сакавіка 2021 года прызнаны палітвязнем.

14 верасня 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Дзяніса Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Творчая дзейнасць:

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1979 года.

Вядомы журналісцкімі расследаваннямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сірыю, пра пабудову рэстарана «Поедем поедим» у месцы сталінскіх расстрэлаў Курапатах, пра пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

Пераможца прэміі Францішка Аляхновіча 2024 года за «Цыкл турэмных вершаў».

Публікацыі:

Творчасць: https://viersy.online/ivashyn/

Месца зняволення: 

Следчая турма № 8, вул. Савецкая, 22а, 222163, г. Жодзіна.