
Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду.
На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 37 кніг. У кароткі спіс журы абрала 9 вокладак:










- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
- Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
- Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
- Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.
Сёлета ў складзе Аргкамітэту прэміі Беларускі ПЭН і «Fundacja Open Culture». Партнёрамі прэміі сталі ТАА «H&L» і кампанія «Laut-Foreigner». Партнёр цырымоніі ўзнагароджання – Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень».
Нагадаем, што прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Узнагароду мінулага года атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.