Кнігі: Водолажская Т., Науменко Л. Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси. Минск. 2006; Водолажская Т. Мацкевич В. Становление и развитие местных сообществ. Минск, 2007; Водолажская Т. Егоров А. Организационно-деятельностные игры. Популярное введение. Минск, 2007; Водолажская Т. Мацкевич В. Качество и образ жизни в Беларуси: эволюция и возможности трансформации. Минск, 2008; Водолажская Т., Егоров А., Мацкевич В. Становление нации в Беларуси: от подданства к гражданству. Минск, 2008; Игра в города. По материалам экспедиций в малые города Беларуси. Минск, 2009 (рэдактарка).
4 жніўня 2021 года Таццяну Вадалажскую затрымалі разам з філосафам Уладзімірам Мацкевічам і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 10 сутак, адпусцілі ў статусе падазраванай у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
6 жніўня 2021 года Таццяна Вадалажская была прызнана палітзняволенай.
23 сакавіка 2022 года Таццяну Вадалажскую затрымалі падчас візіту ў Следчы камітэт, куды яна звярнулася з хадайніцтвам пра дазвол выехаць на лячэнне ў Літву. У Следчым камітэце выдалі пастанову пра змяшчэнне яе пад варту і адвезлі яе ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
7 чэрвеня 2022 у судзе Заводскага раёна Мінска быў вынесены прысуд палітзняволенай Таццяне Вадалажскай, якую абвінавачвалі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Таццяне прысудзілі абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на 2,5 гады. Менавіта такі тэрмін раней і запрасіла дзяржабвінавачванне. Таццяну вызвалілі ў залі суда.
У кастрычніку 2022 г. Таццяна пачала адбываць пакаранне ў брэсцкім ПУАТ № 1.
14 кастрычніка МУС уключыў Таццяну ў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Выйшла на волю 11 кастрычніка 2024 года.
Творчая дзейнасць:
Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння: зборнік нарысаў / У. Мацкевіч, Т. Вадалажская, А. Ягораў; пераклад на беларускую мову. — Мн., 2012. — (Серыя «Беларусь для пачаткоўцаў»). — ISBN 978-985-562-048-9.
Не думайте о рыжем и слепом утконосе: сборник статей / В. В. Мацкевич; редкол.: Т. Водолажская (гл. ред.) и др. — Мн., 2011. — (Серия «Культурная политика»). — ISBN 978-985-6991-31-1.
В. Мацкевич, А. Егоров, Т.Водолажская. Становление нации в Беларуси: от подданства к гражданству: заметки к концепции гражданского образования в Беларуси. Минск, 2008
Matskevich, T. Vadalazhskaya, A. Yahorau. The infancy of a civil nation in Belarus. From allegiance to citizenship. 2008
Т. Водолажская, В. Мацкевич. Качество и образ жизни в Беларуси: эволюция и возможности трансформации. Минск, 2007
Vadalazhskaya, U. Matskevich. The quality and way of life in Belarus: evolution and possibilities of transformation. 2007
Т. Водолажская, В. Мацкевич. Становление и развитие сообществ. Минск, 2007
T. Vadalazhskaya, U. Matskevich. Communities building and development. 2007