Творчыя магчымасці кастрычніка

Апошняе абнаўленне: 4 кастрычніка 2024
Творчыя магчымасці кастрычніка

Летнія адпачынкі скончыліся – можна і за працаўныя задачы брацца! Сабралі для вас творчыя магчымасці кастрычніка.

Праграма рэзідэнцый AiR Goyki 3 у Сопаце, Польшча

Праграма AiR Goyki 3, якая кіруецца арт-інкубатарам Goyki 3 з канца 2020 года, накіравана ў першую чаргу на візуальных мастакоў і мастачак, а таксама на тых, хто працуе з літаратурай. AiR Goyki 3 сканцэнтраваны на падтрымцы творчага працэсу і дыялогу паміж мастакамі розных напрамкаў.

Арт-інкубатар забяспечвае рэзідэнтам:

  • Майстэрню ў памяшканні арт-інкубатара;
  • Усталяванне кантактаў рэзідэнта з мясцовай арт-сцэнай, арганізацыю сустрэч і візітаў у ўстановы, якія адпавядаюць профілю дзейнасці рэзідэнта;
  • Куратарскую падтрымку на працягу рэзідэнцыі;
  • Жыллё ў Сопаце для рэзідэнтаў на перыяд рэзідэнцыі з красавіка па чэрвень;
  • Пакрыццё выдаткаў на рэалізацыю праектаў для двух рэзідэнтаў у памеры 10 000 злотыя (брута) у выпадку рэзідэнцый, якія адбываюцца з верасня па лістапад.

Кожны сезон рэзідэнцыі доўжыцца два месяцы. У гэты час рэзідэнты абавязаны знаходзіцца ў Сопаце і займацца мастацкай дзейнасцю.

Дэдлайн: 10 кастрычніка.

Падрабязнасці.

Стыпендыяльная праграма для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над тэмамі, звязанымі з беларускай культурай і адраджэннем

Курыруе праграму Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Праграма дасць магчымасць паглыбленага даследавання, працы над творчымі праектамі і інтэлектуальнага абмену з калегамі.

Хто можа падаваць заяўку?

  • Творцы розных напрамкаў (літаратура, мастацтва, музыка);
  • Даследчыкі і гісторыкі;
  • Пісьменнікі і публіцысты, якія цікавяцца тэмай Адраджэння.

Для дадатковай інфармацыі звяжыцеся з прадстаўніцтвам праз электронную пошту: [email protected]

Дэдлайн: 12 кастрычніка.

Падаць заяўку.

Gaude Polonia 2025

Нацыянальны цэнтр культуры  Польшчы абвяшчае набор заявак на стыпендыяльную праграму міністра культуры і нацыянальнай спадчыны «Gaude Polonia» на 2025 год. На паўгадавыя стыпендыі могуць прэтэндаваць мастакі і творцы з Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы, якія працуюць у наступных сферах: кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка), выяўленчае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка), ахова помнікаў (у тым ліку рэстаўрацыя твораў мастацтва і музеязнаўства), літаратура (у тым ліку пераклад), музыка (у тым ліку гісторыя і крытыка музыкі), тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка) і танец.

Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам праграмы «Gaude Polonia» фінансаванне іх паўгадавога пражывання ў Польшчы, а таксама навуковую падтрымку ад выдатных польскіх настаўнікаў – экспертаў з розных сфер культуры і мастацтва.

У цяперашнім наборы, які будзе рэалізоўвацца ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года, памер стыпендыі складзе 4500 злотых брута ў месяц.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы;
  • узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
  • вышэйшая адукацыя;
  • дасягненні ў абранай кандыдатам галіне;
  • стыпендыяльны праект.

Заяўка мусіць змяшчаць не менш за дзве рэкамендацыі прызнаных у гэтай галіне творцаў.

Дэдлайн: 15 кастрычніка.

Падаць заяўку.

Гранты на пераклады з моў і на мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення – у тым ліку беларуская мова

Гранты прадугледжаныя для ўкраінскіх выдаўцоў  і выдавецкіх арганізацый, зарэгістраваных як юрыдычная асоба. Але калі ў вас ёсць знаёмствы з ўкраінскімі выдаўцамі – вы можаце прапанаваць сябе ў якасці перакладчыка.

Што прапаноўваюць арганізатары:

  • Да 5000 еўра на пераклад з або на мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення: беларускую, гагаузскую, ідыш, караімскую, крымскататарскую, крымчацкую, цыганскую, румейскую або урумскую.
  • Магчымасць пакрыць усе выдаткі: пераклад, рэдактуру, перадачу правоў, дызайн, друк і маркетынг.
  • Іміджавы праект, які стане прэцэдэнтам на ўкраінскім рынку і ўвойдзе ў гісторыю.
  • Удзел у супольнасці выпускнікоў, што адкрывае доступ да яшчэ большай колькасці грантаў, сустрэч для нетворкінгу і новых магчымасцяў для развіцця кожны дзень.

Дэдлайн: 24 кастрычніка 2024 года ў 15:00 па кіеўскім часе.

Падрабязнасці.

Школа маладога пісьменніка

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.

Дэдлайн: 25 кастрычніка.

Падрабязнасці.

Праграма мастацкіх рэзідэнцый Morgan у ЗША

Праграма мастацкіх рэзідэнцый Morgan прапануе як маладым, так і вядомым мастакам з усяго свету, якія працуюць з вытворчасцю паперы, кніжным мастацтвам і друкаваннем, магчымасць рэалізаваць сканцэнтраваныя праекты на базе студыі. Morgan з’яўляецца працоўнай студыяй, галерэяй, месцам для сустрэч супольнасці, адукацыйным цэнтрам і адным з найлепшых пастаўшчыкоў высакаякаснай ручной паперы ў свеце.

Абраным мастакам будзе прадастаўлена:

  • Кругласутачны доступ да абсталявання Morgan;
  • Стыпендыя, фінансуемая фондам Windgate;
  • Доступ да дапамогі стажораў у зімовы і летні перыяды стажыровак;
  • Прадстаўленае месца для захоўвання матэрыялаў і працоўных праектаў;

Працягласць рэзідэнцый: ад двух тыдняў да месяца.

Дэдлайн: 31 кастрычніка.

Падрабязнасці.

Грант на пераклад новазеландскай літаратуры

Creative New Zealand падтрымлівае пераклад новазеландскай літаратуры на замежныя мовы праз праграму Translation Fund. Гэтая праграма, якая кіруецца Асацыяцыяй выдаўцоў Новай Зеландыі, можа пакрыць да 50% выдаткаў на пераклад, але не больш за 5000 новазеландскіх долараў на адну кнігу.

Хто можа падаць заяўку:

Любое замежнае выдавецтва, якое набывае правы на пераклад і мае актыўны каталог не менш чым з чатырох выданняў, або новазеландскія выдаўцы з добра вядомай праграмай выдання аўтараў з Новай Зеландыі, якія маюць партнёрскія адносіны ці сувязі для перакладу кніг на замежныя мовы, а таксама для распаўсюджвання і продажу кніг на міжнародных рынках.

  • Не больш за два гранты ў год могуць быць выдадзены аднаму выдавецтву.
  • Дагаворы на продаж і пераклад павінны быць завершаны і падпісаны на момант падачы заяўкі і ўключаць цвёрдую прыхільнасць да выдання, незалежна ад вынікаў заяўкі.
  • Пераклад павінен быць завершаны да этапу друку на момант падачы заяўкі.
  • Перавага будзе аддадзена заяўкам, якія дэманструюць узгодненасць з іншымі ініцыятывамі па развіцці міжнародных рынкаў Creative New Zealand.

Дэдлайн: 28 лютага 2025 года.

Падрабязнасці.