
У першыя дні еўрапейскай восені мы пачынаем знаёмства з поўным спісам прэміі Анемпадыстава за 2023 год. Узнагарода традыцыйна ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку.
Прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Папярэднія лаўрэаты прэміі – дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA: сёлета ў траўні яны атрымалі ўзнагароду – цудоўнага анёла – за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».
У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічаюць больш за тры дзясяткі кніг, выдадзеных у 2023 годзе! З вялікімі гонарам знаёмім вас з імі:








































- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
- Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў – вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў»
- Таццяна Шустава – вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
- Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
- Анатоль Лазар – вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»
- Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
- Вольга Зароўская – вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»
- Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
- Надзя Бука, Анатоль Лазар – вокладка кнігі «Каток-пестунок»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
- Андрэй Дарохін – вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
- Лізавета Дубінчына – вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»
- Анатоль Лазар – вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»
- Маргарыта Сянькова – вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія (“ТВЛ”, “БУМ-БАМ-ЛІТ”)»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»
- Марыя Сыракваш – вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
- Паліна Вілава, Таісія Чарнуха – вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
- Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»
- Алена Дашкевіч – вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
- Воля Кузьміч – вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
- Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»
- Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Дана Мігунова – вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»
- Уладзімір Міхневіч – вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2023 года адбудзецца неўзабаве! Сачыце за навінамі!