Ігар Мельнікаў

Апошняе абнаўленне: 4 верасня 2024
Ігар Мельнікаў
Фота: PolskieRadio.pl

Ігар Мельнікаў – гісторык, рэканструктар, аўтар кніг пра гісторыю Заходняй Беларусі і беларуска-польскае памежжа.

Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2002), Варшаўскага ўніверсітэта (2005). Кандыдат гістарычных навук (2011).

Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі (2014).

У 2021 годзе атрымаў прэмію імя Льва Сапегі, заснаваную Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта і Калегіумам Усходняй Еўропы.

На фоне масавых рэпрэсій заняў праўладную пазіцыю, выдаў кнігу «Калабарацыянізм. Анатомія здрады» (2023), рыхтаваў да друку кнігу «Прыступіць да ліквідацыі» – пра дзейнасць супрацоўнікаў савецкіх спецслужбаў у пасляваеннай Беларусі.

Затрыманы 21 студзеня 2024 года, абвінавачаны паводле арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У 2024 годзе суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» тры кнігі Ігара Мельнікава: Нiчыпарук П. К., Мельнiкаў I. B. Адысея палешука. Мінск: Альфа-кніга, 2017; Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919–1920 гадах. Мінск: Альфа-кніга, 2018; Мельнiкаў, I. B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі. Мінск: Альфа-кніга, 2020.

Адрас для ліставання: Ігар Вячаслававіч Мельнікаў, СІЗА № 1, Навадворскі сельсавет, 143/4, 223016, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.

Творы:

https://kamunikat.org/melnikau-ihar