• Навiны
  • Ігар Мельнікаў (вызвалены 2 ліпеня 2025 года)

Ігар Мельнікаў (вызвалены 2 ліпеня 2025 года)

Апошняе абнаўленне: 13 верасня 2024
Ігар Мельнікаў (вызвалены 2 ліпеня 2025 года)
Фота: PolskieRadio.pl
Гісторык, рэканструктар, аўтар кніг пра гісторыю Заходняй Беларусі і беларуска-польскае памежжа.
Палітычны пераслед:

Затрыманы 21 студзеня 2024 года, абвінавачаны паводле арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У 2024 годзе суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» тры кнігі Ігара Мельнікава: Нiчыпарук П. К., Мельнiкаў I. B. Адысея палешука. Мінск: Альфа-кніга, 2017; Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919–1920 гадах. Мінск: Альфа-кніга, 2018; Мельнiкаў, I. B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі. Мінск: Альфа-кніга, 2020.

13 верасня 2024 года Мінскі гарадскі суд вынес рашэнне ў крымінальнай справе Ігара Мельнікава: пазбаўленне волі на 4 гады ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Творчая дзейнасць:

Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2002), Варшаўскага ўніверсітэта (2005). Кандыдат гістарычных навук (2011).

Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі (2014).

У 2021 годзе атрымаў прэмію імя Льва Сапегі, заснаваную Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта і Калегіумам Усходняй Еўропы.

На фоне масавых рэпрэсій заняў праўладную пазіцыю, выдаў кнігу «Калабарацыянізм. Анатомія здрады» (2023), рыхтаваў да друку кнігу «Прыступіць да ліквідацыі» – пра дзейнасць супрацоўнікаў савецкіх спецслужбаў у пасляваеннай Беларусі.

Вызвалены 2 ліпеня 2025 года.

Публікацыі:

https://kamunikat.org/melnikau-ihar