• Навiны
  • Аляксей Ільінчык (выйшаў на волю 31.08.2024)

Аляксей Ільінчык (выйшаў на волю 31.08.2024)

Апошняе абнаўленне: 31 жніўня 2024
Аляксей Ільінчык (выйшаў на волю 31.08.2024)
Бард, паэт (псеўданім Леший).

Нарадзіўся 19 сакавіка 1962 года ў Ташкенце, жыў пэўны час у Гомелі, скончыў філфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996), навучаўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве.

Аўтар кніг «От Лешки до Лешего» (2000), «ФАС», (2000), «Счастливый человек» (2002), «Лешики forever! Часть 1» (2002), «Ты знаешь…» (2004).

Затрыманы 18 жніўня 2022 года.

Паводле інфармацыі праўладнага тэлеграм-канала, барда затрымалі за «творчую дзейнасць у інтэрнэце».

Імаверныя артыкулы, паводле якіх падазраюць: арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці), арт. 363 (супраціў пры затрыманні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

21 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы паэта і барда Аляксея Ільінчыка, якому прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).

28 сакавіка 2023 года Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па крымінальнай справе Аляксея Ільінчыка. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Пракурор запрасіў для Аляксея Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі. Прысуд – 2 з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

23 чэрвеня 2023 года МУС дадало Аляксея Ільінчыка да «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 31 жніўня 2024 года.

Творчая старонка «Леший Беларус»

«Лешики» forever!

Выступ на фестывале «Мир Бардов»