Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна Alina Bárbara López і Jenny Pantoja.
«Няма апраўдання для адвольнага затрымання ўрадам Кубы пісьменніц і актывістак, каб спыніць іх працу і мірнае выказванне меркаванняў. Сусветная ПЭН-супольнасць цвёрда выступае супраць гэтых несправядлівых дзеянняў і заклікае кубінскія ўлады спыніць пераслед тых, хто мужна выкарыстоўвае свой голас і мастацтва, выступаючы за свой народ». Romana Cacchioli, выканаўчая дырэктарка PEN International.
28 чэрвеня 2024 г.: PEN International, PEN Cuba in Exile і Artists At Risk Connection (ARC) асуджаюць адвольнае затрыманне пісьменніц Alina Bárbara López і Jenny Pantoja, якое з’яўляецца прыкладам бесперапыннага пераследу пісьменнікаў, журналістаў і мастакоў на Кубе.
18 чэрвеня 2024 года вядомыя эсэісткі, рэдактаркі, гісторыкі і навукоўцы Alina Bárbara López і Jenny Pantoja былі адвольна затрыманыя падчас паездкі ў Гавану для іх штомесячнай мірнай акцыі пратэсту супраць цэнзуры з боку кубінскіх уладаў. Яны былі затрыманыя на 11 гадзін у паліцэйскім участку Ла-Плайя ў Матансасе, дзе іх дапыталі і абвінавацілі ў «спробе» нападу на паліцэйскіх пры выкананні службовых абавязкаў. Мяркуецца, што літаратаркі былі абвінавачаны ў агульным злачынстве, накіраваным на абмежаванне іх дзейнасці з крытыкай урада.
Цалкам заяву PEN International чытайце па-англійску па спасылцы.