Аляксей Навагродскі (пры нараджэнні – Чэкавы) нарадзіўся ў 1975 годзе, у вёсцы Паперня Лідскага раёна.
Працаваў сістэмным адміністратарам і дырэктарам у ТДА «Філасофія». У гэты ж час змяніў прозвішча на цяперашняе.
Жыў у Польшчы і ў Германіі. Працаваў у IT-сферы.
У 2020 годзе выдаў апавяданне «За руку с антиХристом», у 2021-м – «Илья и его команда против пришельцев», у 2022-м — « За руку с ангелом».
18 снежня 2023 года ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачаўся суд над Аляксеем Навагродскім паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
8 красавіка 2024 года Гродзенскі абласны суд вынес рашэнне па крымінальнай справе Аляксея Навагродскага – 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.